Шляхі Хрыстовы

Незалежны інфармацыйны сайт,
які прадстаўляе пункты гледжаньня
розных сфэраў дасьледаваньняў і ведаў

 

Метадычныя рэкамендацыі *** па практыцы мэдытацыі

Нашыя тэксты былі часткова напісаныя з дапамогай мэдытатыўнага роздуму над біблейскімі тэкстамі.Таму, апроч інфармацыі, якую яны зьмяшчаюць, яны таксама напісаныя як адпаведныя зыходныя пункты для роздуму над главамі Эвангельляў.

37 разьдзелаў галоўнага тэкста паўтараюць этапы, якія можна прасачыць па Евангельлях і ў Адкрыцьці Яна Хрысьціцеля. Працаваць з тэкстам рэкамендуецца менавіта ў гэтай пасьлядоўнасьці, зьвяртаючыся па неабходнасьці да дапамогі Евангельля ад Яна і яго Адкрыцьця. Вывучэньне Бібліі, гэта значыць чытаньне і супастаўленьне тэкстаў, – толькі адзін з мэтадаў. У працэсе вывучэньня можа прыйсьці разуменьне тэкста і, магчыма, самой сутнасьці Бога на больш глыбокім узроўні.
Вэб-сайт зьмяшчае разгорнуты, разьбіты на часткі тэкст, на асобныя разьдзелы якога можна выйсьці са старонкі зьместу. Для грунтоўнага вывучэньня тэкст рэкамэндуецца раздрукаваць*. У залежнасьці ад наладаў браўзэра і друкаркі, атрымліваецца каля 120 старонак.

Тыя, хто зацікаўлены ў цэласным мэтадзе вывучэньня, які ўключае не закранутыя чытаньнем куткі душы, пасьля прачытаньня чарговага разьдзелу могуць засяродзіцца на асэнсаваньні адпаведнага яму разьдзелу Евангельля паводле Яна ці іншай крыніцы, карыстаючыся з мэтадаў мэдытацыі. (Ян і яго вучні асабліва многа займаліся духоўным аналізам таго, што адбывалася.)

Падрабязьней аб практыцы мэдытацыі.

Існуе некалькі магчымасьцяў. Па-0першае, існуюць звычайныя правілы ўсякай мэдытацыі: сьвядомым намаганьнем або праз размову з уяўнай істотай увага павінна адцягнуцца ад зьнешніх раздражняльнікаў, эмоцыяў і праблемаў, каб узьнікла адкрытасьць духу. Належыць пазьбягаць празьмернага ўзьдзеяньня стомы, голаду, алкаголю, нікатыну і да таго падобных рэчаў. Мэдытацыю не павінныя парушаць тэлефонныя званкі і іншыя перашкоды. Месца павіннае быць утульным, гэта значыць не знаходзіцца побач з прыладамі, якія ствараюць моцнае энэргетычнае поле (гл. спасылкі на біялёгію жытла). Дасьведчаны чалавек, магчыма, здолее засяродзіцца нават на плошчы ў базарны дзень, але пачаткоўцам варта ўжываць гэтыя парады. Раней для апусканьня ў мэдытатыўны стан людзі павольна з закрытымі вачыма прамаўлялі тэкст зь Евангельля (розэнкрэйцэры**). Каб увага фіксавалася не не словах, а на сэнсе, тэкст папярэдне завучваўся на памяць. Згодна яшчэ з адным мэтадам, чытаньне тэксту суправаджалася эўрытмічнымі рухамі. Можна таксама спачатку прачытаць тэкст, а пасьля закрыць вочы і аддацца адчуваньню эфэкту, які ён стварае. Пры гэтым належыць пазьбягаць актыўнага мысьленьня, мэдытацыя пачынаецца там, дзе спыняецца сьвядомае мысьленьне. Калі думкі працягваюць ісьці, іх належыць «назіраць з боку», але не дадумваць. Гэта адносіцца і да тых думак, якія на першы погляд не маюць нічога агульнага з прадметам мэдытацыі. Калі не даюць спакою думкі аб зьнешніх падзеях, іх можна запісаць і сьвядома адкласьці на пасьля, каб вызваліць ад іх дух. Важныя падзеі і адчуваньні, якія праявіліся ў працэсе мэдытацыі, таксама належыць па магчымасьці запісваць, каб пасьля можна было прасачыць прагрэс ва ўласным разьвіцьці. Сузіраньне, мэдытацыя вядуць да паглыбленьня сьвядомасьці, аднак гэты эфэкт не адбываецца аўтаматычна.

Пры выхадзе са стану мэдытацыі добра мець пад рукой блакнот, каб пазначыць у ім асноўныя моманты. Па-першае, гэта дапаможа пасьля прыгадаць здані; па-другое, запісы дазволяць прасачыць разьвіцьцё бачаньня зданяў. Вядзеньне штодзённага запісу сымбаляў зданяў дазваляе максімальна раскрыць здольнасьць да ўспрыманьня. Пачынае нарастаць адчуваньне, што ня ўсе здані тлумачацца бягучымі падзеямі і рэакцыяй псыхікі на іх, адчуваньне, што тут адбываецца нешта ня менш важнае, чым падзеі дня.

Гэта не акультныя рытуалы, проста душы трэба даць час раскрыцца насустрач сэнсу і Богу, не пакідаючы гэты сэнс на разгляд аднаму розуму. Сам па сабе розум ня ёсьць зло, але аднаго яго недастаткова для разуменьня. З часам працэс закране і пераўтворыць усе ўзроўні чалавека, у тым ліку яго волю і цела. Калі падчас мэдытацыі пачынае прыходзіць новае разуменьне, зьяўляюцца сымбалічныя вобразы або ў жыцьці пачынаюць адбывацца прыкметныя падзеі, значыць, тыя месцы ў Евангельлі, якія маглі быць узноўленыя ў душы, дасягнулі яе ці хаця б выклікадлі ў ёй водгук. Пасьля гэтага трэба рабіць наступны крок, асабліва калі патрэбнасьць у ім ужо ярка адчуваецца. Магчыма, раней спатрэбіцца ўжывацца ў новы разьдзел Евангельля цэлы тыцдзень ці, яшчэ лепш, месяц. Можна не імкнуцца прапрацоўваць яе зьмест на 100%, бо этапы неаддзельныя адзін ад аднаго. Бог дасылае чалавеку прасьвятленьне, калі Ён (Бог) палічыць патрэбным гэта зрабіць. Мэдытацыя можа наблізіць «зорны момант», але ня ў сілах выклікаць яго надыход. Ты мня менш, ніякая тэалёгія ня здольная замяніць гэту практыку ўнутранай дзейнасьці, якая дае чалавеку ня шэрую тэорыю, але магчымасьць прайсьці шлях Хрыста ва ўласных адчуваньнях.

Нягледзячы на магчымасьці, якія дае мэдытацыя, існуе столькі ж розных шляхоў, што вядуць да той самай мэты, колькі на сьвеце ёсьць людзей.

Іншыя формы мэдытацыі ў хрысьціянскім кантэксьце

Хаця вышэйзгаданая, спэцыфічная па зьмесьце форма хрысьціянскай мэдытацыі рэдка прапануецца сёньня ў цэрквах, на спэцыяльных царкоўных сэмінарах мэдытацыя ўсё ж праводзіцца, хаця і ў іншых формах. Людзі працягваюць шукаць новы досьвед. А вось цэрквы закінулі ў мінулыя стагодзьдзі свае ўласныя духоўныя і мэдытатыўныя традыцыі. Зараз іх прыходзіцца адкрываць зноў. Для пачатку яны ўзяліся відазьмяняць будысцкія формы мэдытацыі (дзэн і простыя формы трансцэндэнтальнай мэдытацыі), спалучаючы іх са ўступам у хрысьціянскім ці нэўральным духу. Хрысьціянскія містыкі ў стане спакою «ўпітвалі» вобразы, иконы або асобныя выслоўі Бібліі. У асноўнай частцы работы, у разьдзеле “Спакой у пустыні» прыгадваецца захаваная да нашых дзён на гары Афон практыка грэка-праваслаўных манахаў, згодна зь якой яны шматразова паўтараюць фразу “кірые элейсан” (Госпадзе, зьлітуйся). Сьпяваньне псальмаў таксама можа прымаць сузіральна-мэдытатыўны характар. Аднак самы просты спосаб мог бы зьявіцца найбольш дзейсным – цэрквы маглі б даць добры прыклад, перамяжаючы набажэнства ў храме пэрыядамі цішыні, як бы чакаючы адказу, напрыклад, перад малітвай, падчас яе і пасьля яе, пасьля казані, падчас душазбавіцельнай размовы і г. д. Тады элемэнт мэдытацыі не стаяў бы асобна і мог бы раскрыць сваю вартасьць у спалучэньні з усім астатнім. Апроч падрыхтоўкі да спасьціжэньня Божых дзеяньняў гэтак магло б дадаць да ўсяго жыцьця чалавека тую мэдытатыўную якасьць, якой так цяжка дасягнуць у наш сумбурны час. У кожным разе, калі любую мэдытацыю без разбору называюць «нехрысьціянскай справай», гэта гучыць неразумна і сьведчыць аб непісьменнасьці. Проста формы мэдытацыі, якія практыкуюць некаторыя нехрысьціянскія группы, больш вядомыя, чым хрысьціянскія, але апошнія ўсё роўна існуюць.

Мэдытацыя можа напоўніць новым зьместам жыцьцё нават тых людзей, якія ў пошуках духоўнага досьведу трапілі на небясьпечны і няварты шлях ужываньня наркотыкаў.

 лубок (.PDF)

* ... Уважлівае вывучэньне надрукаванага тэксту дапамагае пазьбегнуць тых праблемаў, якія незалежныя дасьледчыкі прыпісваюць перадазіроўцы Інтэрнэту і адначасоваму выконваньню некалькіх задач.

** Напрыклад, у хрысьціянскай розэнкрэйцэрскай школе "Universitas Esoterica" ў Бэрліне (Wolfgang Wegener), якая існавала да 1984 года.

*** (Больш глыбокае) разуменьне гэтых старонак патрабуе разгляду іх разуменьня сябеі выкарыстаных дадатковых мэтадаў (гл. вышэй). Гэты тып падыходу да вывучэньня тэкстаў разглядаецца іншымі як агульны накірунак для сур’ёзнай працы, таксама ўтакіх галінах, як філязофія ("Principle of Charity", Donald Davidson, "On the Very Idea of Having a Conceptual Scheme", у "Proceedings and Addresses of the American Philosophical Association", Том 47, 1973-1974, ст. 19).

 

Вярнуцца на галоўную старонку

Шляхі Ісуса Хрыста, Яго ўнёсак у разьвіцьцё сьвядомасьці чалавека, чалавецтва і зямлі. Незалежны інфармацыйны вэб-сайт, які прадстаўляе пункты гледжаньня

розных сфэраў дасьледаваньняў і ведаў, а таксама зьмяшчае практычныя рэкамэндацыі для асабістага разьвіцьця.