Шляхі Хрыстовы

 

Дапамога

для праверкі сябе пры працы з галоўнымі тэкстамі “Шляхоў Хрыстовых” – і ў душы, і ў зьнешнім жыцьці.

У агульным:

Ці прачытаў я "Уводзіны да мэты і выкарыстаньня гэтага тэкста"? (Калі не:можа, трэба гэта зрабіць зараз, асабліва ў выпадку шматлікіх агульных праблемаў з разуменьнем).

Ці вывучаў я главы гэтага камэнтару пасьлядоўна? (Калі не і калі вы сапраўды зацікаўленыя імітаваць Хрыста, вывучыце таксама, наколькі магчыма, папярэднія главы).

Пакуль у мяне пры вывучэньні не было прыкрага адчуваньня, што я пераскочыў папярэдні кавалак, не разумеючы яго?(Інакш зноў прайдзіце гэтае месца спакойна і, наколькі магчыма, неперадузята).

Ці я прачытаў і імкнуўся, наколькі магчыма, выкарыстаць старонку "мэтадычныя парады, хрысьціянская мэдытацыя..."як магчымы дапаможнік да больш глыбокага разуменьня, адчуваньня і праработкі зьместу?

Ці ёсьць у мяне агульная ідэя маіх цяперашніх здольнасьцяў, рысаў характару, звычак?
(Калі не:падумайце пра гэта і зрабіце нататкі).
Калі вы адказваеце “так”,ці ёсьць пэўная якасьць – зьвязаная з толькі што вывучаным тэкстам, –
за якую мне тэрмінова трэба маліццаі якую я жадаю палепшыць?

Ці падумаў я пра прымяненьне таго, што апошнім часам зразумеў, у паўсядзённым жыцьці?

Ці я ўжо адкрыты для кіраваньня сьвядомасьцю?

Ці спрабаваў я знайсьці ці дасягнуць больш прамое кіраўніцтва з боку Бога празь Ісуса Хрыста на сваім шляху?

І дзе ж я знаходжуся ў сваіх адносінах да Бога?

 

Повернуться на головну сторінку http://www.ways-of-christ.com/uk/

Шляхи Ісуса Христа, його внесок у розвиток людської свідомості, преображення людства і Землі. Незалежний інформаційний веб-сайт, який представляє
точки зору

різних сфер дослідження і пізнання, а також який містить практичні рекомендації для особистого розвитку.