Шляхі Хрыстовы

Дадатковая старонка.

 

Розныя багаслоўскія напрамкі ў гісторыі царквы.

1. Спроба выцягнуць на Божае сьвятло забытыя духоўныя вартасьці хрысьціянства натуральным чынам павінная пачынацца з вучэньня, жыцьця і ролі самога Ісуса Хрыста і першых хрысьціянаў, не адкідаючы далоў іх «апакаліптычныя» рысы і не выбіраючы толькі тое, што задавольвае пэўную багаслоўскую плынь. Калі зрабіць такую спробу, адразу стае відавочна, што сур'ёзнага стаўленьня - такога ж, якое выяўлялі самі эвангелісты ******) – заслугоўвае і разнастайнасьць поглядаў раньніх хрысьціянаў. Празь яе дакладней праяўляецца больш шырокі сэнс імпульсаў, зыходзячых ад Хрыста.*

2. Старыя цэрквы наступных стагодзьдзяў у асноўным дзейнічалі адпаведна творам і тлумачэньням «айцоў царквы». Яны («Айцы царквы» раньних цэркваў) данесьлі да Эўропы з дапамогаю грэцкае мовы і вучонасьці больш дакладна старажытнахрысьціянскія паданьні. Яны яшчэ шмат ведалі са старога пісаньня, якое сёньня згубленае. На гэтым этапе разьвіцьця царквы, як і на ўсіх астатніх, ішла спрэчка, што лічыць сапраўдным хрысьціянствам, а што не. Некаторыя высновы таго часу, ад якіх сёньня адмовіліся, вартыя новага вывучэньня, хаця б для таго, каб параўнаць іх зь першакрыніцамі. Па-ранейшаму захоўваліся хрысьціяне, напрыклад, у Эгіпце (гл. знаходкі ў Наг-Хамадзі), якія ня вельмі пакладаліся на збавіцельнае пасрэдніцтва царквы і аддавалі перад ім перавагу індывідуальным зносінам з Богам праз малітву і мэдытацыю. Вельмі прыкметныя сьляды гэтага шляху захаваліся, напрыклад, у «містычным багаслоўі» сёньняшніх праваслаўных цэркваў.

3. Сярэдневечная схаластыка і кананістыка прывяла да сыстэматызацыі ў тэалёгіі, зьяўленьня разумовых, рэлігійна-філасофскіх працаў і заключэньняў. Айцы царквы па-ранейшаму выступалі найвышэйшым аўтарытэтам, пакуль дадзеныя ідэі гэтаму не супярэчылі. Хаця ў схаластыцы таго часу можна знайсьці нямала карыснай духоўнай спажывы, ад яе аднабаковай, безапэляцыйнай і таму інтэлектуальна абмежаванай лёгікі дрыжыкі бяруць. Яна нічога не мае агульнага з сапраўды маштабнай рєлигийнай думкай. Вера была закансэрваваная ў форме вучэньняў і догмаў, схаластыка судзейнічала зьяўленьню інквізыцыі. Творчы падыход сёньняшніх духадасьледчыкаў ці містыкаў паказвае, што той самы інтэлектуальны мэтад у некаторых месцах мог бы прывесьці і часам прыводзіць да зусім іншых высноваў, што сапраўднае духоўнае разьвіцьцё прадугледжвае наяўнасьць гнуткай, шырокай і ня жорсткай сьвядомасьці. Строгі схаластычны мэтад па-ранейшаму зьяўляецца істотнай зброяй сыстэматычнай тэалёгіі, асабліва ў каталікоў. Аднак у наш час ён ужо дапускае ўкрапваньне іншых экумэнічных ідэяў (напрыклад, Іва Кангара). Справа зусім не ў аднабаковай крытыцы нейкага аднаго тэалягічнага накірунку. На першым этапе работы над трактатам «Шляхі Хрыстовы» праводзілася праверка таго, якім чынам можна сыстэматызаваць наяўны матар'ял. Пасьля адсейваньня варыянтаў засталася адзіная магчымасьць – пасьлядоўнасьць «этапаў жыцьця Ісуса», якая зьмешчаная ў самім Эвангельлі. Бо менавіта ў ім праяўляецца архетып пасьлядоўнасьці стадыяў разьвіцьця чалавека і яго сьвядомасьці, у тым ліку ў адносінах навакольнага сьвету. Такі новы, міждысцыплінарны падыход.

4. Калі першакрыніцы былі пахаваныя пад наслаеньнямі царкоўных традыцыяў, узьнік рух рэфарматараў, які намагаўся вярнуцца да біблійных першаасноваў. Аднак яны ня здолелі дасягнуць гэтага поўнасьцю, бо былі дзецьмі свайго часу, і, у прыватнасьці, былі мала знаёмыя з духоўнымі і містычнымі плынямі ў гісторыі хрысьціянства. Апроч таго, яны адкінулі некаторыя традыцыі, у сутнасьці якіх не было нічога дрэннага, напрыклад, пакланеньне Дзеве Марыі. Толькі нямногія ў той час адважваліся дзейнічаць у сфэры глыбіннага, «хрысьціянска-містычнага» пазнаньня, як, напрыклад, гэта рабіў эвангелічны багаслоў Й. Андрэа зь яго рамантычна завуаляванымі зданямі. Тое, што хрысьціянскі зьмест нялёгка ўгадваецца ў яго працах, зьвязанае з формай выкладаньня, якую ён абраў, думаючы аб уласнай бясьпецы. Пратэстанты таксама не былі такія ужо памяркоўныя, як гэта можа спачатку паказацца. Малюнак давяршалі контррэфармацыя і рэлігійныя войны. Нягледзячы на гэта, розныя тэалягічныя мэтады таго часу былі шмат у чым падобныя. Хаця ўсярэдзіне пратэстанцкай царквы па сёньняшні дзень захоўваецца падзел на лютэранства, рэфармізм (кальвінізм) і пратэстанцкую унію, прыхільнікі гэтых плыняў павінныя прызнаць, што гэтыя адрозьненьні даўно выйшлі з ужытку ў адносінах да ўласных прыхаджанаў і захоўваюць нейкае значэньне толькі для вузканакіраваных багаслоўскіх дысякусіяў.**

5. У надыйшоўшую эпоху новай філязофіі, асьветы і прыродазнаўчых навук тэалёгія духоўнага досьведу так і ня здолела заняць сваё месца побач з сыстэматызаванай тэалёгіяй інтэлекту. Хутчэй наадварот. Гісторыка-крытычная тэалёгія сьвядома ці падсьвядома ўсё больш арыентавалася на аднабакова матэр’ялістычнае навуковае разуменьне сьвету таго часу. Багаслоўе ператварылася ў накірунак гістарычнай навукі, літаратуры і лінгвістыкі, што само па сабе зьяўляецца не адмоўнаю, але ўсё ж аднабаковаю зьявай. 
Няма ніякай падставы не разглядаць гэты тып літаратуры, але як мага больш належным чынам, а не схэматычна, так, як на нашай старонцы па так званым Эвангельлі ад Філіпа. Таксама часта трэба параўноўваць сьцверджаньні Пісаньня з абставінамі тых часоў – і важна не прымяншаць напісанае ў той час, разглядаючы яго з цяперашняга zeitgeist (“дух часу”, – ням.) Сувязь са ўзьнікаючым прыходам можа таксама праліць сьвятло на сэнс, але гэта не павінна абмяжоўваць погляд на зьнешнія, чыста чалавечыя падзеі, у якіх Бог больш не зьяўляецца непасрэдна, хаця Ён быў найбольш важны для чалавецтва.Той факт, што нейкая вестка была дадзеная пэўным людзям, зусім ня значыць, што не было ўнівэрсальнага сэнсу. Для нас сёньня важна шукаць значэньне традыцыі; аднак поўны зьмест стане для нас ясны, толькі калі мы сур’ёзна ўспрымем верагоднасьць абяцанага для сёньняшніх людзей ці прынамсі паспрабуем гэта зрабіць.
Прадстаўнікі сыстэматычнай тэалёгіі таго часу, наадварот, лічылі сябе ядром сапраўднай тэалёгіі, вакол якога маглі групавацца новыя богашукальніцкія плыні. Ці маглі яны сыграць ролю такога ядра – няпэўнае пытаньне. Зразумела, сама ідэя ўвязкі шматлікіх навуковых адкрыцьцяў з рэлігійным вучэньнем цалкам апраўданая. Тады чаму б не зрабіць гэта сёньня? Аднак спробаў такіх пакуль не было.
Для гэтага давялося б браць пад увагу новую карціну сьвету, якая пачынае складвацца на аснове апошніх дасягненьняў ня столькі матэр’ялістычных плыняў навукі, напрыклад, фізікі элементарных часьціцаў, біяфізікі, геафізікі, астрафізікі і асабліва памежных дысцыплінаў, такіх, як парапсыхалёгія. Няма ніякага сэнсу рабіць апірышча ў сучаснай тэалёгіі на навуковую карціну сьвету XIX стагодзьдзя.***

Асьветніцкія тэндэнцыі, пачынаючы зь XIX стагодзьдзя, таксама сустракалі ўсё большае супраціўленьне, напрыклакд, з боку руху абуджэньня, якое стала асновай для многіх незалежных эвангелічных цэркваў. Яны не лічылі патрэбным уступаць у дыскусіі з прадстаўнікамі прыродазнаўчых навук, іх вера і без таго была поўнасьцю заснаваная на Бібліі. Як правіла, яны нават не выкарыстоўвалі тэрмін «тэалёгія», тым ня менш, у іх існуе ўласнае тэалягічнае асэнсаваньне Бібліі (экзэгетыка/гермэнэўтыка).

6. У ХХ стагодзьдзі зьявіўся шэраг плыняў, якія імкнуліся разьвіваць тыя бакі багаслоўя, якія раней прыцягвалі мала ўвагі, аднак яны па-ранейшаму абходзілі бокам містычна-духоўнае вымярэньне. Праўда, Карл Ранер ужо тады лічыў яго вельмі важным. Гэтыя спробы каталіцкай і эвангелічнай царквы прынесьлі грамадзтву пэўную карысьць, бо заахвоцілі царкву праяўляць клопат аб людзях на практыцы. Гл. Карл Барт, палітычная тэалёгія, тэалёгія вызваленьня трэцяга сьвету, тэалёгія крэацыянізму,**** тэалёгія фэмінізму. Іншыя накірункі, як, напрыклад, «тэалёгія дэмфалягізацыі» Бультмана і зусім выплюхнулі з купелі дзіця разам з мыльнаю вадою, гэта значыць, зьвялі веру да матэр’яльнага, ужо састарэлага разуменьня сьвету, праўда, захаваўшы палажэньне аб тым, што вера не патрабуе аб’ектыўных навуковых доказаў. Дрэвэрман паспрабаваў даць тлумачэньне Эвангельля на аснове глыбіннай псыхалёгіі. Гэты крок мог бы дапамагчы пераадолець бяздушнае матэрыялістычнае бачаньне сьвету, але глыбінная псыхалёгія сама па сабе не зьяўляецца духоўным вымярэньнем Бібліі, і таму няма ніякай рацыі сумяшчаць гэтыя дзьве цалкам розныя вобласьці.
Праблемы паміж фундамэнталізмам і рэлятывізмам пераважаюць па сёньняшні дзень у дыскусіях.
Апроч таго, па-за тэалягічнымі коламі за апошнія гады распаўсюджваюцца так званыя
«Гісторыі выкрыцьця Ісуса», якія хутчэй за ўсё шкодзяць дыскусіі сучаснасьці.

7. Аб «пастмадэрнісцкай» тэалёгіі XXI стагодзьдзя пакуль мала чуваць. Абнаўленьне духоўнага патэнцыялу хрысьціянства пры захаваньні ранейшай глыбіні веры і нованабытай увагі да сацыяльных праблемаў прадугледжвае карэнныя пераўтварэньні ў сьвядомасьці.***** Для гэтага замест адміністраваньня і працягваньня ранейшых багаслоўскіх¸ рэлігійных дасьледаваньняў неабходныя духоўная вастрыня і дыфэрэнцыраваны падыход да грамадзтва і сьвету – шлях да «паўнаты» хрысьціянства замест сёньняшняй раздробленасьці.

* Яны прызнавалі ня толькі «Крыніцу прамоваў Гасподніх», якой дасьледчыкі сталі грунтоўна займацца значна пазьней. («Крыніца» зьмяшчала выслоўі Ісуса, што папярэднічалі пэрыяду пакутаў Хрыстовых, якія былі прасякнутыя этыкай, што стаіць па той бок грамадзкіх улажэньняў і асцыюецца сёньня з Нагорнай казаньню. Зь цесна зьвязанага зь ёй і таму аўтэнтычнага Эвангельля паводле Тамаша відаць, што сярод некаторых прапаведнікаў і іх пасьлядоўнікаў курсавалі таксама іншыя выслоўі Хрыста.) Апошнія этапы ў жыцьці Хрыста, пачынаючы з уваскрашэньня Лазара, маглі быць духоўна адноўленыя і правільна перададзеныя ў той час толькі нямногімі людзьмі. Тым ня менш для тых, хто шукае, доступ быў адкрыты.

** Зь нядаўніх часоў у Германіі сталі рабіцца спробы знайсьці выхад з гэтай сітуацыі. Гл. артыкул «Эвангелічная царква – дыназаўр паварушыўся» у №9 «Публік Форум», замова па адрасе: Postfach 2010, 61410 Oberursel. Зьвесткі аб розных цэрквах прыведзеныя таксама на нашай старонцы «Сем цэркваў (паводле Адкрыцьця) і сёньняшнія цэрквы».

*** Гл. таксама нашую старонку «Прыродазнаўчыя навукі і вера ў Бога». Гл. дасьледаваньне разьвіцьця хрысьціянства ў кнізе Hans Küng,Christianity.Essence, History, Future, Special edition 2007.Яго мэта – інтэграванае дасьледаваньне, якое прымае зьмест Пісаньня як кантэкстуальную крыніцу, нягледзячы на археалёгію і крытычнае тэалягічнае дасьледаваньне.Мы не прымаем усіх вынікаў, там выкладзеных і выцякаючых з гісторыка-крытычнага дасьледаваньня.Напрыклад, некаторыя падзеі, акружаючыя Ісуса, у значнай ступені выглядаюць не больш, чым суб’ектыўныя адчуваньні.Аднак Кюнг адкрыты для рэальнасьці адкрытага тыпу такіх адчуваньняў, якую яшчэ трэба дасьледаваць.Дарэчы, яго цікавы мэтад дасьледаваньня крокаў у разьвіцьці хрысьціянства ў цэлым (парадыгмаў) ня можа дастаткова прызнаваць значнасьць школаў думкі, такіх, як містыкі, якія, наогул кажучы, да сёньняшняга дня ніколі не былі рашаючымі.Яны ўжылі мэтады, якія маюць вялікую значнасьць для асэнсаваньня поўнага патэнцыялу хрысьціянства.Да таго ж, часта немагчыма разумець людзей з унутранай духоўнай “місіяй” ці містыкаў з дапамогай проста гістарычна-крытычнага аналізу, таму што ў іх, апроч бачнай біяграфіі, ёсьць незалежная ўнутраная духоўная біяграфія.Больш карысна сур’ёзна ўспрымаць іх вучэньне, а не разьбіраць яго на часткі.

**** Гл., напрыклад, «экалягічная тэалёгія», выдаўніцтва Кройц-Фэрлаг.

***** Намёк «новае вечнае Эвангельле» ад Сьвятога Духа ў Адкрыцьці Яна 14,6 прадугледжвае ўмацаваньне сьвядомасьці, якое ня можа адбыцца толькі пры ўдзеле інтэлекту.

******) дапаўненьне: Хрыстос і розныя рэлігійныя вучэньні

Новы Запавет увабраў у сябе розныя тэалягічныя погляды. Аднак перапісчыкі Сьвятога Пісаньня, як відаць, камбінавалі іх сьвядома. Яны чуцьцём здагадваліся, што ў Хрыста шмат розных бакоў. Яго немагчыма зразумець, выкарыстоўваючы толькі які-небудзь адзін тэалягічны падыход.

З аднаго боку, Ён прапаведаваў сацыяльную чуласьць, як у лібэралаў і тэолягаў вызваленьня, але прапаведаваў таксама строгія індывідуальныя этычныя нормы паводзінаў, як у права-кансэрватыўных тэолягаў (пазбаўленыя, аднак, фармалізму і прывязкі да дзяржаўнай улады).

Ён падтрымліваў як духоўную пазіцыю хрысьціянскіх містыкаў і хрысьціянаў-эзатэрыкаў (напрыклад, містычную тэалёгію ўсходніх праваслаўных цэркваў), так і сьцьвярджэньне, што апосталы павінныя пражыць плённае жыцьцё ў фізычным сьвеце (апошняе зьяўляецца лейтматывам сучасных тэолягаў і душапапячыцеляў, асабліва эвангелістаў).

Ісус дэманстраваў «звышнатуральную» сувязь з Богам (ад хросту да ўкрыжаваньня і ўваскрашэньня, як выцякае з Эвангельля ад Яна); гэта немагчыма растлумачыць з дапамогай інтэлектуальнай сьвядомасьці тэолягаў накшталт Бультмана. Тым ня менш, Хрысту прыйшлося прайсьці праз стадыі чалавечага жыцьця, даступныя дасьледчыкам прыроды.

Многія падзеі можна зразумець, калі ўжыць сучасную глыбінную псыхалёгію, але многія падзеі носяць таксама духоўны характар і таму выходзяць за межы разуменьня глыбіннай псыхалёгіі.

Многія аспэкты сёньня амаль згубленыя, таму што цэлыя напрамкі раньняга хрысьціянства падвяргаліся перасьледаваньню за «ерась» (калі іх ставілі на адну дошку з сапраўдным вераадступніцтвам). Канешне, усе яны грашылі аднабаковасьцю, але тое ж самае можна сказаць пра любую калі-небудзь існаваўшую царкву.

Аднабаковасьць не абавязкова зьяўляецца адмоўнай рысай. Канструктыўна настроеныя прыхільнікі гэтых плыняў былі б на верным шляху, калі б толькі не імкнуліся пакідаць за сабою манаполію на ісьціну.

Канкрэтныя Эвангельлі і вучэньні

Эвангельлі, напрыклад, частка Эвангельля ад Марка, якую называюць «крыніцай Q», выказваюць розныя погляды. Яны напісаныя для людзей рознага паходжаньня. Марк пісаў для аналітычнага розуму рымлянаў і для перакладу на раманскія мовы. (Праф. Мортан Сміт прыгадвае «таемную частку» гэтага Эвангельля, узятую са спадчыны Пятра, якая, у прыватнасьці, зьмяшчае апісаньне уваскрашэньня Лазара; доступ да гэтай часткі атрымлівалі толькі дасьведчаныя людзі.) Аўстрыйскі містык Якаб Лорбэр пісаў, што Марк выконваў ролю пасланца ў сувязі паміж апосталамі. Хто хто, а ён павінен дакладна быў ведаць, што адбываецца. У ім угадваюцца рысы тэоляга, які імкнецца адказаць на пытаньне: Хто ёсьць Хрыстос?
Першапачатковае арамейскае Эвангельле ад Мацьвея, якое было або згублена, або ня знойдзена, відавочна, было адрасаванае габрэям. Яно, як і сучаснае «Эвангельле ад Мацьвея», было прызначанае для ўсіх, каго цікавіла падрабязнае, поўнае жыцьцёвых дэталяў апісаньне дзеяў Хрыста. Яно падобнае да Эвангельля ад Лукі, але ў ім больш эмацыйнай глыбіні.
Эвангельле ад Яна было напісанае для хрысьціянскіх містыкаў (у традыцыі грэцкіх містэрыяў-біяграфіяў), прычым у яго мове распрацоўваюцца некаторыя тыпова хрысьціянскія палажэньні.
Ян асабліва выразна разумее сэнс жыцьця Хрыста на прыкладзе падзеяў пяцідзясятніцы, Мацьвея больш цікавіць само жыцьцё Ісуса. Абодва погляды правамерныя, хаця ўкрыжаваньне і ўваскрэшаньне маюць куды большую важнасьць для будучыні.

Апакрыфічнае «Эвангельле ад Філіпа» зусім не Эвангельле, але раньнехрысьціянскі ўнёсак (ці камэнтар) да дыскусіі з прыхільнікамі розных вернавызнаньняў. Яно займае ў іх шэрагу сваё асаблівае месца і не зьяўляецца, як многія лічаць, пісаньнем гностыкаў. АпакрыфІчнае «Эвангельле ад Тамаша» таксама ніякае не Эвангельле, але ў асноўным збор выслоўяў самога Ісуса, у асноўным, сапраўдных. Некаторыя зь іх прысьвечаныя людзям, што цікавяцца духоўнай практыкай падобнага роду.

Такім чынам, кожны знаходзіў у Пісаньні нешта сваё.

Мэтады дасьледаваньня

Па-свойму карысныя і розныя мэтады дасьледаваньняў, галоўнае – ужываць іх комплексна (пытрымлівацца міждысцыплінарнага падыходу). Калі хто-небудзь імкнецца пабудаваць вучэньне на нейкай адной галіне ведаў, напрыклад, мовазнаўстве ці археалёгіі, праўдзівага рэзультату атрымаць не ўдаецца. Апроч таго, у дасьледаваньне неабходна ўключаць і мэдытатыўныя мэтады, аб чым амаль заўсёды забываюць.
Апроч таго, больш ці менш незалежна ад хрысьціянскай тэалёгіі існуюць агульная рэлігійная навука і філязофія, якія абедзьве часам канкуруюць з тэалёгіяй, зьвяртаючыся да рэлігійных пытаньняў, да якіх цяжка падыйсьці, калі дасьледчыкі ня маюць сваёй уласнай рэлігійнай сувязі зьімі. Аднак калі спалучыць гэта з сапраўдным пошукам Бога, гэта можа быць плённым дадаткам. Зь цягам часу гэтыя тэмы маглі б выявіцца як нашмат больш сумяшчальныя, калі рэлігійнасьць прызнаць адной з асноўных характарыстык стану чалавека (гл. “Рэлігію…”)

Заўвага да пытаньня аб «трыадзінстве» Бога.

У адносінах да царкоўных уяўленьняў аб трох іпастасях або трыадзінстве Бога (Тройцы) важна праводзіць розьніцу паміж тымі, хто злучае пропаведзь вучэньня з пачуцьцёвым досьведам, які яны здольныя нейкім чынам перакдаваць іншыі, і чыста інтэлектуальным дактрынёрствам аб трох Божых выглядах. Для «Шляхоў Хрыстовых» важнае апісаньне прыроды Бога, Хрыста і Сьвятога Духа, а таксама аднаўляемай у пачуцьцях сувязі паміж імі, але ніяк ня спрэчкі аб тым, што ёсьць «Тройца».

 

Вярнуцца на галоўную старонку

Шляхі Ісуса Хрыста, Яго ўнёсак у разьвіцьцё сьвядомасьці чалавека, чалавецтва і зямлі. Незалежны інфармацыйны вэб-сайт, які прадстаўляе пункты гледжаньня

розных сфэраў дасьледаваньняў і ведаў, а таксама зьмяшчае практычныя рэкамэндацыі для асабістага разьвіцьця.