Шляхі Хрыстовы

Дадатковая старонка

 

Інсьпірацыі і царква.

У Новым Запавеце пра прамыя інсьпірацыі некаторых вернікаў, а таксама пра дары Сьвятога Духа гаворыцца як пра важны фактар, які характарызуе ўсё хрысьціянства (гл. 1 Кар. 14,26; Мар.16,17). Аднак шляхі, якія вядуць да інсьпірацыі, відавочна, былі нялёгкімі.

Апроч пяцідзясятнікаў верагоднасьць такіх прамых пасланьняў прызнаецца таксама каталіцкай царквой. Апошняя праводзіць адрозьненьне паміж «усеагульным адкрыцьцём» для ўсіх празь Біблію, традыцыямі і прыматам царквы з аднаго боку і «асабістымі адкрыцьцямі» зь іншага боку. Aсабістыя адкрыцьці, калі яны прыносяць карысьць для чалавека і яго непасрэднага акружэньня, часам прызнаюцца за адкрыцьці Сьвятога Духа, хаця і не асабліва падтрымліваюцца. Царква рэагуе крытыкай асабліва ў тых выпадках, калі пасланьні Дзевы Марыі ці Хрыста датычацца ня толькі асабістых пытаньняў, але зьвернутыя да ўсёй царквы ці чалавецтва ў цэлым. Пачынаючы з папы Паўла VI, царква афіцыйна не перашкаджае выданьню такіх твораў у падкантрольных ёй тыпаграфіях. Тым ня менш, спробы ўтойваньня такіх пасланьняў працягваюцца, як гэта здарылася з трэцім пасланьнем Фацімы. Царква лічыць за лепшае не сьпяшацца з вынясеньнем канчатковага меркаваньня. Калі разабрацца, то арт. 844 §3 Канона дае права быць выслуханым і права на не прадузятыя адносіны ўсім, у тым ліку рэлігійнай кангрэгацыі. Арт. 220 Канона забараняе наносіць неправамерную шкоду аўтарытэту каго б ні было (што можа адбыцца ў выпадку пасьпешлівага публічнага асуджэньня. Іншыя цэрквы не надаюць гэтай праблематыцы амаль ніякага значэньня або проста ня маюць сваёй уласнай дакладнай пазыцыі. Зь іншага боку, нямала падобных зьяваў адбываецца па-за сфэрай уплыву цэркваў. У цэлым ствараецца ўражаньне, што Бог зацікаўлены ў тым, каб падобныя зьявы прымушалі людзей думаць, давалі ім прамыя веды і засьцерагалі іх ад няправільных крокаў. Аднак гэта цяжкі працэс вучэньня, які цягнецца ўсё жыцьцё, і перадумовамі для распаўсюджваньня такіх пасланьняў, у прынцыпе, зьяўляецца асаблівае пакліканьне, а таксама асаблівае яднаньне з Богам і адпаведная падрыхтоўка.

Першыя апосталы людзі, якія дзякуючы атрыманаму дару маглі пастаяць за Хрыста, – згодна зь 1 Кар. 14,26 вучылі, што прамыя адкрыцьцм і іх тлумачэньне таксама ёсьць частка кантакту з Богам. У 1Кор.12,4-7 гаворыццы: «Але кожнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць». Згодна з 1Кор. 12,28, ролю «прарокаў»* можна лічыць другараднай у параўнаньні з рольлю апосталаў, на трэцяе месца пастаўленыя настаўнікі. У 1 Кар.14 заўважаецца, што тыя, хто гаворыць на незнаёмай мове, навучаюць сябе, а прарокі навучаюць царкву. Людзі. якія мелі дар прароцтва, высока цаніліся, тым больш што ня ўсе апогсталы маглі выконваць такія задачы (гл. Мац. 10,41).

Адрозныя прыкметы:
– У дадзеным выпадку гаворка ідзе ня столькі пра пытаньне, ці існуюць увогуле інсьпірацыі, якія не прылічваюцца ні да аўтасугестыі, ні да масавай сугестыі, ні да шызафрэніі і іншых псыхічных расстройстваў**. Той, хто без забабонаў вывучае гэтыя фэномэны ў хрысьціянстве, хутка заўважыць, што такіх абмяжоўваючых і чыста псыхалягічных спробаў тлумачэньня ў большасьці выпадкаў недастаткова. Толькі пасьля такой высновы пачынаюцца сапраўды цікавыя пытаньні.

- У 1Иоан.4,1 рэкамэндуецца правяраць адпаведнасьць духаў ісьціне. Рабіць гэта варта з належнай асьцярожнасьцю і ўвагай. Зь Бібліі не вынікае аўтаматычна, што сьвятары могуць безапэляцыйна меркаваць пра адкрыцьці духу на падставе сваіх тэарэтычных багаслоўскіх выкладак. Вельмі нямногія людзі здольныя напрамую адрозьніваць, ад якога духа прыйшло тое ці іншае пасланьне. Таму ў Мат. 7,15-20 даецца парада адрозьніваць дар паводле «пладоў», якія ён прыносіць. Калі яны вядуць да Хрыста, напрыклад, у выпадку так званых «паваротных падзеяў», за якімі ідуць станоўчыя зьмены ў жыцьц або надыходзіць духоўнае ці фізычнае ацаленьньне, наўрад ці было б правільна адкідаць іх як непраўдзівыя ці «ідучыя ад д’ябла», бо яны звычайна робяцца зь літасьці (гл. Ян. 15,5: «…Безь Мяне ня можаце рабіць нічога»). Калі ў выніку такіх падзеяў узўмацняецца любоў да Хрыста і блізкіх, гэта таксама станоўчая прыкмета. Дастаткова прыгадаць засьцярогі пра меркаваньні ў Мац.7,1; Мац. 23.12,24-30 і Дзеях апосталаў 5,38-39.

Асуджэньне ў выпадку сумненьняў супярэчыць ня толькі багаслоўскай маралі, але і сьвецкаму прынцыпу невінаватасьці.

- Яшчэ адной адрознай прыкметай можа служыць сьціпласьць паводзінаў такіх людзей. Духа Божага можна пачуць толькі, калі паводзіць сябе «ціха». Пазнаньні ў вобласьці багаслоўя зусім не зьяўляюцца прыкметай, значна часьцей выбар падаў на простых людзей (харызма простых людзей). Адукаваным яны даюцца, калі яны не надта высокай думкі аб сабе і не закасьнелі ў сваёй «праўдзе», гэта значыць, калі яны належаць да «ўбогіх духам» (гл. Мац. 5,3). Напрыклад, садукеі – рацыяналісты і матэрыялісты – і фарысэі, большасьць якіх зайшлі ў тупік адносінаў да рэлігіі як рацыянальнай навукі, не адносіліся да «ўбогіх духам».

- «Каб вы з годнасьцю пражылі вашае жыцьцё як людзі і выконвалі свае паўсядзённыя абавязкі, але і адвялі належнае месца ў сваім жыцьці ўсемагутнаму Айцу» (са зьяўленьняў Божай Маці Гарабандальскай і іншых зьяўленьняў Дзевы Марыі).

- Напоўненыя любоўю паводзіны таксама зьяўляюцца ў адпаведнасьці з этыкай Ісуса такой прыкметай (гл., напрыклад, Мацьвея 7, 12). Чалавек атрымлівае больш цесны кантакт са сваім духам, які стаіць па-над розумам, праз сувязь сябе з Хрыстом. І гэта адбываецца тым ясьней, чым больш ён жыве ў гармоніі з такімі боскімі якасьцямі, як любоў. Аднак, этыка ў гэтым выпадку ня значыць аўтаматычнага перайманьня абыходкавых традыцыйных паняцьцяў пра набожных людзей у адносінах, дапусьцім, адзеньня, хаджэньня ў царкву і іншага.

- да прыкладу, там, дзе нехта агрэсіўна распаўсюджваў бы недзе прачытаныя, хадавыя паклёпніцкія меркаваньні пра іншых хрысьціянаў, спасылаючыся на Хрыста і сеючы разлад, верагоднасьць таго, што гаворка не ідзе ні пра законную дзейнасьць, ні пра сапраўднае пасланьне Хрыста ці Сьвятога Духа, была б высокая.

- Апроч усяго іншага, пэўную ролю як прыкмета адыгрывае свабода ад зьнешняга духоўнага прыгнёту. Сьвяты Дух не зьвязаны чалавечай клясыфікацыяй і для поўнага праяўленьня мае патрэбу ў свабодзе. У Дзеях апосталаў 5,29 гаворыцца: «Трэба слухацца болей Бога, чым людзей», аднак гэта не зьяўляецца адмовай неабходнасьці духоўнай падтрымкі. Кожнаму пакаленьню ня трэба пачынакць сваё разьвіцьцё нанова.

- Хаця такія крытэрыі як «звышнатуральнасьць» і дасьледаваліся часта (да прыкладу, пабочныя зьявы ў некаторых выпадках так званага «экстазу»: адсутнасьць рэфлексу мірганьня, зьмененая частата сэрцабіцьця, запавольваньне пульсу, падвышэньне крывянога ціску пры адсутнасьці якіх-небудзь маніпуляцыяў і прыкметаў наркатычнага ўзьдзеяньня ці той факт, што чалавек ня могг ведаць сказанага і да т.п.), гэта не зьяўляецца вырашаючым фактарам, бо Дух можа выкарыстоўваць таксама і «натуральныя» магчымасьці чалавека.

Існуе шмат розных формаў праяўленьня пасланьняў Духа. Напрыклад, «унутраны голас» («словы з сэрца») ў поўнай сьвядомасьці – які ня трэба блытаць з «шызафрэнічнымі» ці гіпнатычнымі зьявамі. На падставе досьведу становіцца ясна, што яны маюць іншы характар у параўнаньні з тэлепатычнымі зьявамі (гл. «Пра слова знутры», Выбранае зь Яханэса Тэнхардта і інш., Выдаўніцтва Лорбер). Стан трансу, пры якім сам чалавек як бы адыходзіць на другі плян, у такіх выпадках рэдка надыходзіць. Але нават калі гэта здараецца, належыць зьвярнуць увагу на зьвязаныя з гэтым абставіны (спосаб дасягненьня трансу, сувязь з Богам). Магчыма, гаворка ідзе толькі пра звычайны транс, г. зн. штучна выкліканае звужэньне сьвядомасьці, якое можа спарадзіць вельмі сумніўныя ў пляне духоўнасьці інсьпірацыі і якое адбірае сілы ў чалавека, што яго перажывае. Апроч таго, чалавек часам здольны ўспрыняць унутраныя здані, сьвятло ці ідэі, пераўтварыць іх у словы і запісаць. Прамы запіс таксама сустракаецца, але, у адрозьненьне ад сьпірытычнага сэансу ці трансу сьвядомасьць пры гэтым не адключаецца.

Сьвяты Дух можа дзейнічаць ня толькі праз пасланьні і ня толькі ў выглядзе простай мовы духоўнай крыніцы (:"..."). Думка, размова паміж людзьмі, твор ці кніга таксама могуць быць навеяныя крыніцай інсьпірацыяў, бо яна здольная накіроўваць творчую энэргію чалавека ў патрэбнае рэчышча.

*) Пра Сьвятога Духа больш падрабязна гаворыцца ў Ян.3,8; Ян.14,26 і асноўнай частцы на вэб-сайце putichristovy.net, частка 1, разьдзел «Падзеі Пяцідзясятніцы». Пра прароцтвы ў сэнсе зданяў будучыні больш падрабязна гаворыцца ў асноўнай частцы на вэб-сайце putichristovy.net, частка 2, разьдзел «Як ставіцца да прароцтваў?».
Тут можна спаслацца на некаторыя месцы Старога Запавету, дзе разглядаецца дзейнасьць прарнокаў, хаця жыцьцёвыя ўмовы з тых часоў моцна зьмяніліся. (Прароцтва ў яго былым выглядзе ў часы Хрыста практычна сышло на нішто і ўзьнікла нанова – гл. Ёіль 3,1-2; Амос 3,7-8).

 **) У некаторых выпадках таксама і людзі з сапраўднымі інсьпіратыўнымі здольнасьцямі могуць апынуцца ў стане, падобным да вядомых псыхічных парушэньняў, пры якім ім прыходзіцца весьці прымусовы ўнутраны дыялёг, ці пры якім янв на працягу доўгага часу ня ў стане адпраўляць зямныя патрэбы. Каб пазьбегнуць такіх эксцэсаў, разам з вышэйпрыгаданым пунктам гледжаньня варта зьвярнуць увагу і на наступныя зьнешнія перадумовы. дастатковы сон, дастаткова багатае вітамінам В харчаваньне, напрыклад, з ужываньнем вітаміну В, а гэта значыць, што трэба быць асьцярожным з постам і г. д. і ўсім, зь ім зьвязаным, калі няма дастатковага досьведу, ясны настрой на жаданую крыніцу (Хрыста), адмову ад занадта доўгіх паседжаньняў, якія ў стане прывесьці да адхіленьняў і перабораў; дастатковасьць сілаў для звароту да зямной рэальнасьці пасьля інтэнсіўных унутраных перажываньняў; самасьвядома засвойваць пачутае. Памочнікі, духоўныя спадарожнікі, тэрапэўты і да таго падобныя могуць у гэтых выпадках толькі тады паводзіць сябе мэтазгодна, калі ў іх ёсьць адпаведнв досьвед і веды, да чаго належыць і прыняцьце ўсур’ёз ня толькі парушанага ў гэты момант стану, але і непарушаны асноўны фэномэн.

 

Вярнуцца на галоўную старонку

Шляхі Ісуса Хрыста, Яго ўнёсак у разьвіцьцё сьвядомасьці чалавека, чалавецтва і зямлі. Незалежны інфармацыйны вэб-сайт, які прадстаўляе пункты гледжаньня

розных сфэраў дасьледаваньняў і ведаў, а таксама зьмяшчае практычныя рэкамэндацыі для асабістага разьвіцьця.